«Лютый колхоз» или очень даже ничего? Рассказываем, что не так с новыми табличками на домах Минска

«Лютый колхоз» или очень даже ничего? Рассказываем, что не так с новыми табличками на домах Минска
В Минске меняют адресные таблички на жилых домах. Правда, никто не объясняет зачем. CityDog.io почитал, что о нововведении думают специалисты, и поговорил с историком архитектуры о том, стоило ли вообще затевать нововведение.

В Минске меняют адресные таблички на жилых домах. Правда, никто не объясняет зачем. CityDog.io почитал, что о нововведении думают специалисты, и поговорил с историком архитектуры о том, стоило ли вообще затевать нововведение.

Что вообще за таблички?

С недавнего времени в Минске начали менять таблички с названиями улиц и номерами домов (так называемые аншлаги): как пишет телеграм-канал «ЖКХ Минск Официально», за три года планируется заменить 10 018 аншлагов на 5453 жилых домах.

На новых аншлагах нанесен логотип района, название улицы на беларуском языке и номер дома. По уверениям чиновников, макеты согласованы с управлениями архитектуры и строительства администраций районов Минска.

Вот как выглядят старые таблички

Вот как адресные таблички в Минске выглядят сейчас.

А вот как выглядят таблички новые





Более того, новые таблички будут разных цветов: в каждом районе выбрана своя цветовая схема, а улицы разбиты на группы. Например, в Московском районе 117 улиц разделены на 6 цветов. Есенина и Любимова будут синего цвета, Белецкого и Голубева – зеленого, проспект Жукова – оранжевого.

В сообщении отмечается, что «установка аншлагов в жилищном фонде способствует оперативности работы различных аварийных служб города, коммунальщиков, скорой медицинской помощи, пожарной службы и др.»

Что не так с дизайном этих аншлагов?

О дизайне новых табличек высказался автор телеграм-канала «Спадчына» (канала про историческое архитектурное наследие Беларуси и не только). «Гэта люты калгас, які робіць выгляд, што ён сучасны і стылёвы».

Автор обозначил несколько пунктов:

Зачем тип улицы и ее название подчеркнуты? Это уменьшает читабельность и так небольших букв.

Странное выравнивание текста. Например, «Левкова» размещено в центре, а «улица» выровнено по правому краю.

Маленькие интервалы между буквами. Буквы расположены слишком близко, из-за чего сливаются в одну белую полосу, а рядом – пустое место.

Как будут размещать длинные названия улиц? Например, Архитектора Заборского, Лейтенанта Кижеватова, Героев 120-й дивизии и другие.

Зачем на аншлагах разместили логотипы районов? В уменьшенном виде, как на этих табличках, символика не читается и портит текст. Да и вообще зачем она там?

А вось што думае пра таблічкі гісторык архітэктуры

Сяргей Харэўскі

Мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ, гісторык архітэктуры

– Складана прыдумаць важнейшую гарадскую дэталь, чым дамавыя паказальнікі, якія завуцца аншлагамі. Без іх праца таксістаў ператварылася б у пекла, а госці горада губляліся б адразу па прыездзе. Адрасная таблічка – гэта візітная картка дома. Яна неабходная для арыентацыі на тэрыторыі і хуткага пошуку патрэбнага адраса. Да таго ж таблічка на доме мае эстэтычную функцыю: яна ўпрыгожвае будынак. Таму да выбару таблічак неабходна падыходзіць з максімальнай адказнасцю. Тым больш што служаць яны на працягу многіх гадоў.

Велізарная кампанія па замене аншлагаў у Мінску на маёй памяці адбылася ў 1980 годзе, да Алімпіяды ў Маскве. Затым яшчэ раз, ужо не так маштабна, напрыканцы 1980-х. Памятаеце тыя бела-сінія аншлагі з простым і чытэльным шрыфтам? Нічога лепшага з тых часоў не было.

Наступны раз таблічкі радыкальна мянялі ў 2009-м, а потым і ў 2014-м да чэмпіянату па хакеі. Праект на ўсю адрасна-візуальную інфармацыю распрацаваў «Мінскпраект». Тады і з’явіўся прывычны нам знешні выгляд таблічак. Былі і розныя колеры: аншлагі на праспекце Пераможцаў – чырвоныя, на Даўгінаўскім тракце – салатавыя, на праспекце Машэрава – аранжавыя. Чаму менавіта такія колеры і як гэта было абгрунтавана, невядома. Але, відавочна, гэта было да канца не прадумана.

З’явіліся ў той час і розныя шрыфты: напрыклад, на бульвары Шаўчэнкі – Letterica Compr Plain, а на вуліцы Кахоўскай – Arial Narrow. Ужо тады паўстаў стылістычны разнабой.

Пасля з’яўляліся новыя аншлагі на навабудах, у розных раёнах. Знікнуў адзіны стыль, пачалася самадзейнасць на месцах. Узнік візуальны хаос. Навошта было мяняць стылістыку канца 1980-х? Невядома, ніхто не тлумачыў.

Ці добрым будзе змяненне аншлагаў для горада, яго жыхароў, турыстаў?

– Частыя і непрадуманыя змяненні, стылістычны разнабой, неаргументаваныя колеравыя рашэнні – натуральна, гэта зусім не добра.

Аншлагі садзейнічаюць фарміраванню прыхільнасці да месца жыхарства, пачуцця ўласнасці і адказнасці за навакольнае асяроддзе. Адлюстроўваюць гісторыю і культуру населенага пункта, яго славутасці і асаблівасці.

У Фларэнцыі, напрыклад, аншлагі ў цэнтры выкананы ў выглядзе каменных (!) таблічак. Яны выразаны прыгожым антычным, але строгім і простым шрыфтам і служаць ужо другую сотню гадоў. Самі па сабе яны цікавыя артэфакты для турыстаў, а для жыхароў – сведчанне спрадвечнасці. Таксама яны спрыяюць стварэнню ўтульнасці і камфорту для жыхароў канкрэтнага дома.

Што можна сказаць пра новы дызайн аншлагаў?

– Плюс адзін – што за гэта зноў узяліся. З мінусаў – аніякай прывязкі да традыцыі, да памяці хаця б аднаго пакалення, да тых жа 1980-х. Аншлагі павінны ідэнтыфікаваць адрас, што актуальна для ўсіх: ад жыхароў дома да паштальёнаў, кур’ераў ці гасцей. Тое, што прапануецца, зусім не чытэльна з-за няўдалых шрыфтоў і колеравага спалучэння, асабліва калі чалавек у руху ці ў транспарце.

Таксама збіваюць з панталыку таблічкі ў розным стылі, розных колераў. Яны наогул выглядаюць як шыльда крамы ці рэклама. Павінен быць адзін, сталічны, уласна мінскі стыль, а таксама свой унікальны, адмыслова распрацаваны, просты і густоўны шрыфт.

Герб горада ці іншы сімвал на адной таблічцы будзе глядзецца добра. Але калі растыражаваць яго на ўвесь горад, то гэта стоміць. Можна было б дадаваць герб, напрыклад, толькі на аншлагах для ідэнтыфікацыі гасцініц, музеяў, славутасцяў і іншых месцаў, якія наведваюць турысты. Сімвал прыцягваў б увагу і дазваляў бы хутка знаходзіць неабходны аб’ект культурнай ці гістарычнай спадчыны.

Таксама не прадумана варыянтнасць памеру аншлага, таму трэба ўлічваць асаблівасці дызайну. Таблічкі павінны адпавядаць архітэктурным асаблівасцям збудаванняў, на якіх устаноўлены. Адна рэч, калі аншлаг больш-менш бачны з ходніка ў Ракаўскім прадмесці ці на Асмалоўцы, а іншая справа, калі ён на новым хмарачосе, а ты яго разглядаеш праз паласу дарогі, газона ці шырачэзнай паркоўкі.

Я б толькі ў гэтых двух выпадках – гісторыка-культурных адметнасцяў і маштабу будынкаў – рабіў варыяцыі. Усё астатняе павінна быць строга ўніфікавана.

А ці добра, што аншлагі будуць розных колераў?

– Кепска. Бо гэта збівае з панталыку. Міжволі ты задаешся пытаннем: ці я яшчэ ў Мінску?

Увогуле, што добрага ў тым, што таблічкі рознакаляровыя? Для таксіста, турыста ці кур’ера пазнавальнасці ці хуткай арыентацыі гэта не дадае. У Пецярбургу, Вільнюсе, Маскве, Рыме, Стакгольме аднакаляровыя стандартныя аншлагі. Цікава, што чым далей на Захад, тым яны прасцейшыя і сціплейшыя, строга адпаведныя сваім першапачатковым функцыям.

Для папярэджання памылак павінны быць грамадскія абмеркаванні, даследаванні ў фокус-групах, творчыя конкурсы, урэшце. Гэта дапамагло б забяспечыць аднастайнасць і чытэльнасць адраснай інфармацыі, а таксама выконваць правілы бяспекі і эстэтыкі.

Згодна з усімі правіламі, колеравая гама гэткіх вырабаў павінна быць аднастайнай і спакойнай, а шрыфты – максімальна простымі і чытэльнымі. Памер і форма могуць залежаць ад тыпу будынка і адлегласці да назіральніка. Таксама важна ўлічваць асвятленне і фон, на якім размешчана таблічка.

Нагадаю, што ў сталіцы Беларусі ёсць уласны фірмовы колер – блакітны, «Мінскі блакіт», прыняты тузін гадоў таму. Можа, хопіць ужо вынаходзіць тое, што ўсім даўно вядома, ды звярнуцца да адказных прафесіяналаў? Каб рабіць не на пяцігодку, а на два-тры пакаленні, трывала і з густам.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: «Минск-Новости», личный архив героя, Unsplash.com.

#Беларусь #Минск
Еще по этой теме:
Посмотрите, какие стильные вывески для магазинов и ателье нарисовал главный архитектор Минска
Минчанин предложил новый дизайн адресных табличек – скорее покажите их Мингорисполкому!
На домах в центре повесили таблички с ошибкой. Но уже исправляют
поделиться